Украіна не атрымае знішчальнікаў F-16 гэтай восенню ці зімой
На самалёт былі вялікія надзеі, паколькі ён мог стаць часткай супрацьпаветранай абароны і дапамагчы абараніцца ад ракетнага тэрарызму Расіі.
17.08.2023 / 06:53
Знішчальнік F-16. Фота: CT757fan. Getty Images
«Ужо відавочна, што мы не зможам абараніць Украіну самалётамі F-16 гэтай восенню і зімой», — сказаў прэс-сакратар камандавання Паветраных сіл УСУ Украіны Юрый Ігнат.
Паводле яго слоў, на самалёт былі вялікія надзеі, бо ён мог стаць часткай супрацьпаветранай абароны і дапамагчы абараніцца ад ракетнага тэрарызму Расіі.
«Але, як там ні было, пытанне зрушылася з месца. Мы разумеем, што нашы лётчыкі найбліжэйшым часам будуць вучыцца. Але ў той жа час узмацненне нашага СПА трэба праводзіць», — дадаў спікер паветраных сіл.
Некалькі месяцаў таму частка саюзнікаў Украіны вырашыла падтрымаць навучанне ўкраінскіх пілотаў на F-16, але трэніроўкі дагэтуль не пачаліся.
Афіцыйныя прадстаўнікі Украіны і іншых краін, у прыватнасці ЗША, неаднаразова заяўлялі, што навучанне павінна пачацца ў жніўні. Ад тэрмінаў яго завяршэння напрамую залежаць магчымыя пастаўкі знішчальнікаў.
Чытайце таксама:
Блінкен пра F16: Спатрэбяцца месяцы, перш чым украінцы пачнуць іх рэальна прымяняць
ЗША пакуль не хочуць перадаваць Украіне дальнабойныя ракеты ATACMS — The Washington Post
Лаўроў прыраўняў факт з'яўлення самалётаў F-16 ва Украіны да пагрозы ў ядзернай сферы