На выхадзе са станцыі метро «Інстытут культуры» з'явіліся прыгожыя муралы
Днямі чытачка выдання CityDog.io даслала ў рэдакцыю фота: на будках мінскага метро, якія стаяць ля ўвахода ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва, з'явіліся муралы.
16.08.2023 / 21:08
«Ну, як «з'явіліся» — хаджу там часта: яны з мая дакладна намаляваныя», — пракаментавала дасланае чытачка.
Муралы (хоць дакладней тут будзе сказаць «роспісы» — муралы звычайна з'яўляюцца на вялікіх сценах) намалявалі студэнты-выпускнікі 405-й групы кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва факультэта мастацкай культуры яшчэ вясной у рамках практыкі.
Чытайце таксама: