Яшчэ тры адвакаты не прайшлі пазачарговую атэстацыю
Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь 10 жніўня правяла пазачарговую атэстацыю адвакатаў Сяргея Мядзведзева, Ларысы Суслікавай і Міхаіла Тарасюка. Па яе выніках прынялі рашэнні аб немагчымасці выканання гэтымі адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны «недастатковай кваліфікацыі», паведамляе канал «Права на абарону».
16.08.2023 / 20:06
Таксама камісіяй прыняты рашэнні аб магчымасці спынення ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці ў дачыненні да Марыны Вараб'ёвай і Святланы Пятроўскай. Падставай для прыняцця адпаведных рашэнняў паслужылі рашэнні камісіі, прынятыя па выніках атэстацыі 14 ліпеня 2023 года.
Апошнія тры гады Міністэрства юстыцыі праз працэдуру атэстацыі адсейвае з прафесіі нелаяльных уладам адвакатаў, у першую чаргу тых, хто абараняе палітзняволеных.
Чытайце таксама:
Мінюст працягвае чыстку адвакацкага корпуса
«Гэта настолькі несправядліва, што падобна да начнога кашмару»