Непатушаная свечка пакінула пенсіянерку без лецішча
Гэтае здарэнне адбылося ўчора ў вёсцы Жылічы, паведамляе Newgrodno.by.
16.08.2023 / 11:35
Фота: МНС
У адным з садовых таварыстваў гарэла лецішча.
Калі пажарныя разлікі прыбылі на месца, то пабачылі, што цагляны будынак гарэў знутры, а дах быў ахоплены полымем.
Высветлілася, што дом належыць 73-гадовай гарадзенцы.
Як распавяла пенсіянерка, яна запаліла свечку і, хутчэй за ўсё, забылася яе патушыць перад выхадам з дома. Суседзі ўбачылі пажар і паведамілі пра здарэнне ў МНС.
Чытайце таксама:
У Фаніпалі — пажар на будоўлі новай школы
Кіроўца ў Нямеччыне патушыў аўтамабіль, які загарэўся… півам