Мінчук, які ўдзельнічаў у пратэстах, напісаў яўку з павіннай, бо атрымліваў пагрозы

У судзе Ленінскага раёна Мінска 18 ліпеня быў вынесены прысуд 41-гадоваму Віталю Станішэўскаму, абвінавачанаму ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна, піша «Вясна».

16.08.2023 / 09:38

Фота: Tut.by

Па матэрыялах абвінавачання, Станішэўскі ў адзін з вераснёўскіх дзён 2020 года прыехаў у гандлёвы цэнтр «Карона».

Убачыўшы шмат людзей з сімволікай, далучыўся да іх. «Парушаў грамадскі парадак, не падпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, выходзіў на праезную частку, выкрыкваў лозунгі і перашкаджаў працы грамадскага транспарту… Затым, стоячы на праезнай частцы паміж Галоўпаштамптам і гасцініцай «Мінск» сфатаграфаваўся на свой тэлефон», — гаварылася ў абвінавачанні.

У судзе Станішэўскі ранейшыя паказанні не пацвердзіў, а заявіў, што сапраўды падпісаў падчас следства ўсе працэсуальныя дакументы, у тым ліку і яўку з павіннай, бо невядомы дасылаў яму на тэлефон паведамленні, пагражаў паведаміць у міліцыю. А фотаздымак, маўляў, быў зроблены на ходніку.

Суд таксама выключыў з абвінавачвання ўказанне аб прычыненні «Мінскаўтатрансу» матэрыяльнай шкоды на 5 млн рублёў.

У выніку Віталю Станішэўскаму далі паўтара года «хатняй хіміі».

Ягонае прозвішча ўнесена ў спіс «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

Чытайце таксама:

Пастару Вячаславу Ганчарэнку прысудзілі 10 сутак арышту

Жыхару Баранавічаў далі два гады калоніі за абразу Лукашэнкі і чыноўнікаў

У Брэсце затрымалі мужчыну і жанчыну за каментары пра вайну, Лукашэнку і міліцыянтаў

Nashaniva.com