Электрыку аднаго з гомельскіх гіпермаркетаў прысудзілі два гады калоніі за асуджэнне вайны
Супрацоўніка крамы Green Уладзіміра Якімца затрымалі на працы 29 лістапада.
15.08.2023 / 11:57
Уладзімір Якімец. Фота: сацсеткі
Спачатку мужчына атрымаў 15 сутак паводле арт. 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за падпіскі ў сацыяльных сетках. Але 14 снежня Уладзіміра перазатрымалі ўжо па крымінальнай справе. Злачынства заключаецца ў тым, што мужчына асудзіў расійскую ваенную агрэсію ў адным з чатаў, паведамляе «Гомельская вясна».
13 красавіка Гомельскі абласны суд прысудзіў Уладзіміру Якімцу 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Мужчына паспрабаваў абскардзіць прысуд, але Вярхоўны суд пакінуў яго без змен.
Таксама стала вядома, што 9 жніўня Уладзіміра этапавалі ў наваполацкую калонію для адбыцця пакарання. Акрамя таго, Уладзіміра Якімца ўнеслі ў «спіс грамадзян, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць».
Чытайце таксама:
У Мінску затрыманы былы палітвязень Андрэй Іванюшын, які нядаўна выйшаў на волю
Жыхару Баранавічаў далі год калоніі за абразу Лукашэнкі
Гомельскаму бармену Вятошкіну замянілі «хатнюю хімію» на калонію