Прызначаны новы начальнік Брэсцкай памежнай групы
Максім Бутранец прызначаны новым начальнікам Брэсцкай памежнай групы загадам ад 1 жніўня, паведаміла прэс-служба Брэсцкага аблвыканкама.
14.08.2023 / 14:23
Максім Бутранец. Скрын відэа
Новага начальніка Брэсцкай памежнай групы імя Дзяржынскага прадставіў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь Канстанцін Моластаў.
Максім Бутранец нарадзіўся ў 1978 годзе ў расійскім Свярдлоўску. У 2001 годзе скончыў Вайсковую Акадэмію РБ (памежны факультэт), у 2008 годзе скончыў Акадэмію федэральнай службы бяспекі РФ.
Быў намеснікам начальніка Гомельскай памежнай групы. У ліпені 2015 года прызначаны начальнікам Пінскага пагранатрада. З 2018 да 2021 г. узначальваў Смаргонскую памежную групу.
Мінулы начальнік Брэсцкай памежнай групы Ігар Гутнік у ліпені быў прызначаны намеснікам старшыні Дзяржпагранкамітэта. Ён заняў месца звольненага ў запас Сяргея Новікава.
У канцы мая змяніўся і начальнік ДПК. Ім стаў Канстанцін Моластаў, які адказваў за Брузгі ў час атакі мігрантамі на Польшчу. Начальнік ДПК Анатоль Лапо быў адпраўлены ў запас.