Партыя БНФ ліквідаваная па іску Мінюста
Вярхоўны суд Беларусі задаволіў іск Міністэрства юстыцыі і ліквідаваў апазіцыйную Партыю БНФ, паведамілі Sputnik у Мінюсце.
14.08.2023 / 14:06
Гэта як мінімум пяты іск Мінюста Беларусі аб ліквідацыі палітычнай партыі, на гэты час разгледжаны Вярхоўным судом.
Раней былі разгледжаны іскі Мінюста і ліквідаваны партыі «Зялёных», «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада», Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай згоды.
Партыя БНФ — адна з найстарэйшых апазіцыйных партый у Беларусі. Яна была заснавана ў 1993 годзе Зянонам Пазняком. З верасня 2017 да красавіка 2022 года кіраваў Партыяй БНФ Рыгор Кастусёў, які быў прызнаны вінаватым нібыта за спробу вайсковага перавароту ў Беларусі і асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі.
15 жніўня будзе разгледжаны іск Мінюста аб ліквідацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП).