У Гомелі адбылася чарговая аблава сілавікоў. Аднаго з затрыманых прымусілі спяваць гімн

Мінімум чатыры чалавекі былі затрыманыя падчас аблавы сілавікоў у Гомелі. Іх відэа апублікаваў праўладны тэлеграм-канал, піша «Люстэрка».

14.08.2023 / 12:24

Дата рэйду не ўдакладняецца. У апублікаваным роліку відаць, як адну з кватэр штурмуе АМАП. У відэа гамяльчане распавялі, што былі затрыманыя за падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы.

Адзін з затрыманых прадставіўся «пацыфістам» і адміністратарам дыскорд-канала «Злы TV». Таксама пад аблаву трапіў студэнт-правазнаўца Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі.

Маладога чалавека прымусілі на камеру сказаць, што ён быў падпісаны на «экстрэмісцкую суполку» і праспяваць гімн Беларусі.

Чытайце таксама:

Чарговая аблава ў Гомелі: не менш за восем затрыманых за апошні час

На «Нафтане» не спыняюцца звальненні за палітыку. Прычына — падпіскі на незалежныя тэлеграм-каналы

Аблава ГУБАЗіКа адбылася ў Брэсце — траіх мужчын затрымалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Nashaniva.com