Два выхады з метро закрыюць на два тыдні

Прычына — рамотныя працы.

14.08.2023 / 10:06

Станцыя метро «Няміга»

З 15 жніўня па 1 верасня будуць часткова закрытыя выхад № 4-1 станцыі метро «Няміга» (выхад да Палаца спорту) і выхад № 4-1 станцыі метро «Акадэмія навук» (выхад да Дома друку і Акадэміі мастацтваў).

Станцыя метро «Акадэмія навук»

Мінскі метрапалітэн прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Nashaniva.com