На Шчучыншчыне затрыманы ксёндз Антоні Адамовіч

Сёння адбылося затрыманне пробашча Касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску, Шчучынскага раёна, паведамляе «Хрысціянская візія».

13.08.2023 / 20:45

Паводле інфармацыі канала, сілавікі спрабавалі затрымаць ксяндза ў самім касцёле, але людзі не дазволілі. У плябані касцёла правялі ператрус. 

Як піша «Хрысціянская візія», яшчэ на пачатку тыдня ксяндза выклікалі ў сельсавет, там яго дапыталі і забралі на праверку тэлефон. Сённяшняе затрыманне, імаверна, і стала наступствам гэтай праверкі.

Ксёндз Антоні Адамовіч з Гарадзеншчыны, выпускнік мясцовай духоўнай семінарыі. Ён прыняў святарскі сан у лістападзе 2009 года.

З поўным спісам пераследавання беларускіх святароў у кантэксце палітычнага крызісу можна азнаёміцца тут

Nashaniva.com