Рэзнікаў аб расійскіх мінных палях ва Украіне: Да пяці мін на квадратны метр
Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што падчас контрнаступлення ўкраінскія вайскоўцы часам сустракаюць да 5 расійскіх мін на квадратны метр тэрыторыі, піша «УП».
13.08.2023 / 20:28
Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў. Фота: Thomas Lohnes / Getty Images
«Сёння Украіна з'яўляецца найбольш замініраванай краінай у свеце. Сотні кіламетраў мінных палёў, мільёны выбуховых прылад, на некаторых участках фронту да пяці мін на квадратны метр.
Расійскія мінныя палі з'яўляюцца сур'ёзнай перашкодай для нашых войскаў, але не непераадольнай. У нас ёсць кваліфікаваныя сапёры і сучаснае абсталяванне, але гэтага вельмі недастаткова для фронту, які працягнуўся на сотні кіламетраў на ўсходзе і поўдні Украіны», — сказаў Рэзнікаў у каментары The Guardian.
Па словах міністра, вялізныя мінныя палі можна пераадолець, але крытычна важна, каб саюзнікі «пашырылі і паскорылі» падрыхтоўку сапёраў, якую ўжо праводзяць некаторыя краіны, у тым ліку Вялікабрытанія.
Выданне адзначае, што колькасць сапёраў ва ўкраінскіх узброеных сілах была недастатковай для прарыву праз складаную расійскую абарону на вялізным 1000-кіламетровым фронце, дзе сапёрныя падраздзяленні былі мішэнню для шчыльнага агню.
Чытайце таксама:
Расія пачала прымяняць «Шахеды» ўласнай вытворчасці — даследчыкі
Украінскія войскі зайшлі ў Казачыя Лагеры на левым беразе Дняпра — расійскія ваенкары