Мінюст прыняў негатыўныя рашэнні яшчэ па пяці адвакатах
Кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі па выніках чарговай атэстацыі прыняла рашэнне аб магчымасці спынення ліцэнзій Марыны Вараб'ёвай і Святланы Пятроўскай. У дачыненні да адвакатаў Брэсцкай абласной калегіі Міхаіла Тарасюка і Валянціна Янішэўскага праведзена пазачарговая атэстацыя.
11.08.2023 / 22:10
Фота: Яндэкс
Па рашэнні камісіі, Янішэўскі можа працягваць працаваць, а Міхаіл Тарасюк, Сяргей Мядзведзеў і Ларыса Суслікава (два апошнія не прайшлі чарговую атэстацыю) не могуць выконваць свае абавязкі «з прычыны недастатковай кваліфікацыі».
Чытайце таксама:
Мінюст працягвае чыстку адвакацкага корпуса