Польшча не адновіць пасажырскіх чыгуначных зносін з Беларуссю як мінімум да снежня 2024 года
Паводле інфармацыі польскага рэсурса Rynek Kolejowy, цяпер вядзецца праца над графікам руху на будучы год, які ўступіць у сілу ў сярэдзіне снежня 2023 года. Нават калі ўявіць, што да таго часу МУС Польшчы скасуе забарону на міжнародныя чыгуначныя перавозкі праз Цярэспаль і Кузніцу, то графік, які зацвярджаецца цяпер, усё адно не будзе ўключаць гэтых маршрутаў, піша Most.
10.08.2023 / 17:31
Фота: PKP Intercity
Міністэрства інфраструктуры Польшчы ўжо заявіла, што аднаўляць гэтыя маршруты не плануецца. Больш за тое, паводле інфармацыі МУС Польшчы, краіна можа пры неабходнасці неўзабаве спыніць і грузавыя чуганычныя зносіны з Беларуссю.
Пасажырскія чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Польшчай былі прыпыненыя ў 2020 годзе ў сувязі з пачаткам пандэміі каранавіруса. Пасля таго ўжо з палітычных абставін гэтыя зносіны не былі адноўленыя і пасля паляпшэння эпідэмічнай сітуацыі.
Чытайце таксама: