Палітзняволеных Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну перавялі ў гомельскую калонію
17 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе суддзя Дзіна Кучук асудзіла кожную з іх да 10 гадоў пазбаўлення волі.
10.08.2023 / 14:46
Валерыя Касцюгова — паліталагіня, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці «Наша меркаванне», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка» і кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе». Яе затрымалі 30 чэрвеня 2021 года.
Таццяна Кузіна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa. Была затрымана ў Мінску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.
Падтрымайце жанчын: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Валерыя Барысаўна Касцюгова | Таццяна Сяргееўна Кузіна, нагадвае «Вясна».