За ўдзел у пратэстах затрымалі загадчыцу інтэрната БДЭУ
Яна была ва ўчастковай камісіі на ўчастку, дзе адбыліся фальсіфікацыі, але пасля падтрымала рух за свабодныя выбары.
10.08.2023 / 13:53
Алена Драбудзька. Фота: яе старонка «Укантакце»
Затрыманай Алене Драбудзька 44 гады, родам яна з Бярэзінскага раёна. Скончыла мінскі педагагічны ўніверсітэт. Шмат гадоў яна загадвае інтэрнатам №4 у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. У Алены ёсць непаўналетнія дзеці.
Як мінімум двойчы яна была ва ўчастковых камісіях на выбарах. У 2019-м яна ўзначальвала камісію №288, якая знаходзілася ў студэнцкім інтэрнаце БДЭУ на вуліцы Чурлёніса. Незалежныя назіральнікі звярталі ўвагу на анамальна высокую яўку на датэрміновае галасаванне ў студэнцкай вёсцы, якая разыходзілася з фактычнай.
У 2020-м жанчына была ў камісіі №59, якая размяшчалася ў тым жа інтэрнаце. Згодна з інфармацыяй платформы «Голас», сфатаграфаваных галасоў у падтрымку Ціханоўскай там было болей, чым у выніковым афіцыйным пратаколе.
Але пасля Алена ўдзельнічала ў пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў. За гэта жанчыну і затрымалі.
Злева направа: Наталля Сівіцкая, Алена Драбудзька, Надзея Старавойтава. Фота: тэлеграм-канал ГУБАЗіК
Нагадаем, 24 ліпеня стала вядома пра затрыманне дзвюх кандыдатак філалагічных навук: Надзеі Старавойтавай і Наталлі Сівіцкай. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе.
Чытайце таксама:
Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў