Заснавальнік «Яндэкса» Аркадзь Волаж адкрыта выступіў супраць вайны ва Украіне

Сузаснавальнік «Яндэкса» Аркадзь Волаж упершыню з лютага 2022 года апублічыў сваю пазіцыю аб расійскім уварванні ва Украіну.

10.08.2023 / 12:31

Аркадзь Волаж. Фота: Andrey Rudakov / Bloomberg via Getty Images

«Я катэгарычна супраць варварскага ўварвання Расіі ва Украіну, дзе ў мяне, як і ў многіх, ёсць сябры і сваякі. Я ў жаху ад таго, што кожны дзень у дамы ўкраінцаў ляцяць бомбы», — заявіў Волаж. 

«Было шмат прычын, па якіх мне даводзілася маўчаць. Можна спрачацца аб своечасовасці маёй заявы, але не пра яе сутнасць. Я супраць вайны», — гаворыцца ў заяве. 

З ягоных слоў, ствараючы «Яндэкс», «ён і ягоныя калегі» верылі, што будуюць новую Расею — адкрытую, прагрэсіўную, інтэграваную ў глабальную эканоміку, вядомую ў свеце не толькі сваімі сыравіннымі рэсурсамі. Але «з часам» яны зразумелі, што краіна «не спяшаецца станавіцца часткай глабальнага свету».

«Пры гэтым ціск на кампанію рос. Але мы не здаваліся, рабілі ўсё магчымае нягледзячы на вонкавыя ўмовы. Ці заўсёды ўдавалася знайсці правільны баланс? Цяпер, азіраючыся назад, зразумела, што нешта можна было б зрабіць інакш», — напісаў ён.

Па, яго словах, нягледзячы на тое, што ён з 2014 года не жыве ў Расіі, ён разумее, што і на ім «ёсць доля адказнасці за дзеянні краіны». 

Валож выступіў у гэтай заявай, неўзабаве пасля таго, як журналісты звярнулі ўвагу на біяграфію, апублікаваную на асабістым сайце бізнэсмэна.

У ёй Валожын назваў сябе ізраільскім прадпрымальнікам, які нарадзіўся ў Казахстане.

Расія ў біяграфіі не згадвалася ў якасці краіны, дзе Волаж пражываў і вёў бізнэс.

Nashaniva.com