Літва закрые два пераходы на мяжы з Беларуссю на наступным тыдні
Закрыць пункты «Шумскас» (з беларускага боку — Лоша) і «Цвярачус» (Відзы) плануюць 15 жніўня.
09.08.2023 / 15:11
Пункт «Відзы» сумежны з Цвярачусам. Фота: Віцебская мытня
Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустам Любаеў сказаў, што за першыя 6 месяцаў 2023 года ў Літву прыехалі 800 000 беларусаў. Ён заўважыў, што, нягледзячы на небяспеку, пра якую папярэджвае Дэпартамент дзяржбяспекі і МЗС Літвы, за гэты час Беларусь наведалі 230 000 грамадзян Літвы, піша Delfi.lt.
«Калі казаць у цэлым пра перасячэнне літоўска-беларускай мяжы, то ў першыя 6 месяцаў гэтага года праз КПП у абодвух напрамках праехалі 2 млн пасажыраў. Калі казаць канкрэтна пра грамадзян Беларусі, іх было 830 000. Большасць з іх з'ехалі назад — прыкладна столькі ж, колькі заехалі. Што тычыцца грамадзян Літвы, то за паўгода ў Беларусь выязджалі 230 000 чалавек», — сказаў Рустам Любаеў.
Ён таксама сказаў, што будуць закрытыя КПП Шумскас і Цвярачус.
«Закрыццё гэтых КПП не вельмі моцна паўплывае на рух грузавога транспарту, паколькі праз названыя памежныя пункты праязджае альбо пусты грузавы транспарт, альбо грамадзяне», — чарговы раз адзначыў Любаеў.
Чытайце таксама:
Сілавікі просяць беларусаў фатаграфаваць перамяшчэнні вайскоўцаў за мяжой — галоўны памежнік Літвы
Літва перакіне на мяжу з Беларуссю дадатковую колькасць вайскоўцаў