Зяленскі правёў Стаўку з вайскоўцамі: адзіная тэма — наступ

На нарадзе было самае вузкае кола людзей.

09.08.2023 / 14:21

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў стаўку ў «вузкім коле» вайскоўцаў, на якой абмеркавалі ўкраінскі наступ, паведаміў ён у тэлеграме.

«Сённяшняя стаўка — у спецыяльным фармаце. Самае вузкае кола людзей і максімальная ўвага да адзінай тэмы — нашага наступу. Глыбокі аналіз бягучай сітуацыі, планаванне будучых крокаў, забеспячэнне войскаў усім неабходным, аналіз дзеянняў ворага», — напісаў ён.

На стаўцы заслухалі даклады галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага, камандуючага Сухапутнымі войскамі УСУ Аляксандра Сырскага, камандуючага аператыўна-стратэгічнай групоўкай войскаў «Таўрыя» Аляксандра Тарнаўскага і кіраўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Кірыла Буданава.

Nashaniva.com