Беларус з'ядае за год у сярэднім 160-165 кілаграмаў бульбы
Колькі бульбы за год з'ядае беларус, распавяла Таццяна Карбановіч, намесніца начальніка Галоўнага ўпраўлення раслінаводства, начальніца ўпраўлення бульбаводства, плодаагародніцтва, аграхіміі і аховы раслін Мінсельгасхарча, піша БелТА.
09.08.2023 / 12:55
Паводле слоў эксперта, найбольшыя плошчы пад пасадку бульбы выдзелены ў Мінскай і Брэсцкай абласцях. На іх долю прыпадае 50%. Аднак не толькі гэтыя рэгіёны маюць бульбяныя рэсурсы: свой ураджай збіраюць у кожнай з абласцей.
— Аналіз апошніх пяці гадоў паказвае, што вытворчасць бульбы на душу насельніцтва павялічылася з 360 кг да 530 кг, — адзначае прадстаўнік Мінсельгасхарча. — А спажыванне засталося на ўзроўні 160-165 кг на душу насельніцтва.
Бульба, вырашчаная ў грамадскім сектары, паводле слоў Таццяны Карбановіч, выкарыстоўваецца для засыпання пад ураджай наступнага года, закладваецца ў стабілізацыйныя фонды і рэалізуецца на рынках-кірмашах.