Сілавікі просяць беларусаў фатаграфаваць перамяшчэнні вайскоўцаў за мяжой — галоўны памежнік Літвы
Спецслужбы просяць беларусаў, якія выязджаюць за мяжу, фатаграфаваць перамяшчэнні вайскоўцаў на тэрыторыі суседняй дзяржавы. Пра гэта сёння заявіў кіраўнік Дзяржпагранслужбы Літвы Рустам Любаеў, піша Delfi.lt.
09.08.2023 / 11:35
Рустам Любаеў. Скрыншот відэа Delfi.
«У нас таксама ёсць інфармацыя, што вядзецца вярбоўка грамадзян Літвы, а таксама просяць грамадзян Беларусі, якія едуць у Літву, зрабіць пэўныя фатаграфіі, зафіксаваць перамяшчэнне вайсковых частак на тэрыторыі Літвы, сфатаграфаваць пэўныя аб'екты», — сказаў генерал Любаеў.
Ён зноў падкрэсліў неабходнасць ацэнкі рызык пры паездцы літоўцаў у Беларусь.
«Кожнаму грамадзяніну Літоўскай Рэспублікі, які едзе ў Беларусь, нагадаю, што ён павінен ацаніць усе рызыкі, у тым ліку для свайго здароўя і жыцця», — падкрэсліў Рустам Любаеў.
Чытайце таксама:
Літва перакіне на мяжу з Беларуссю дадатковую колькасць вайскоўцаў