У Бялыніцкім раёне пенсіянер забіў сякерай выпадковага госця

Здарэнне адбылося 1 жніўня. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца трагедыі, пабачылі ў доме жудасную карціну: цела мужчыны пасечана сякерай, паведамляе СК.

09.08.2023 / 09:37

Скрыншот відэа СК

Следчыя высветлілі, што напярэдадні вечарам 69-гадовы гаспадар дома піў у кампаніі новага знаёмага. Раптоўная сварка за сталом перарасла ў канфлікт паміж мужчынамі. Гаспадар схапіўся за сякеру і прычыніў госцю траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

Пра здарэнне пенсіянер распавёў сваім суседзям. Яны патэлефанавалі ў міліцыю.

Мужчыну выстаўлена абвінавачванне за забойства з асаблівай жорсткасцю.

Nashaniva.com