У Мінскім раёне знайшлі нежывой 25-гадовую дзяўчыну
Апошні раз дзяўчына выходзіла на сувязь днём 29 ліпеня. Тады яна знаходзілася ў Гатаве.
09.08.2023 / 09:28
3 жніўня пошукава-выратавальны атрад «Анёл» паведаміў аб пошуках 25-гадовай Алесі Уладыкі.
6 і 7 жніўня праходзілі пошукі ў Мінскім раёне. На месцы працавалі тры кіналагічныя разлікі.
8 жніўня ПВА «Анёл» праінфармаваў, што дзяўчыну знайшоў адзін з пошукавых сабак. Інфармацыю перадалі супрацоўнікам крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС г. Мінска.
Прычыну смерці высвятляюць эксперты, гаворыцца ў паведамленні пошукава-выратавальнага атрада.