Ціманоўская едзе на чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы ад Польшчы
«Афіцыйна еду на чэмпіянат свету! Афіцыйна выкліканая ў склад у бегу на 100 м, 200 і 4×100 м», — напісала лёгкаатлетка ў інстаграме.
09.08.2023 / 07:36
Крысціна Ціманоўская. Фота з яе інстаграма
Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы пройдзе з 19 да 27 жніўня ў Будапешце. Амаль усе дысцыпліны чэмпіянату пройдуць на новым стадыёне, размешчаным на ўсходнім беразе Дуная ў паўднёвай частцы горада.
Крысціна Ціманоўская перабралася ў Польшчу пасля скандалу на Алімпіядзе ў Токіа два гады таму, калі яе гвалтоўна спрабавалі выслаць у Беларусь пасля таго, як яна не пагадзілася выходзіць не ў сваёй дысцыпліне на эстафету 4 па 400 метраў, пасля таго як дзве беларускія спартоўкі не былі дапушчаныя да кваліфікацыі праз станоўчы допінг пробаў. Крысціна настойвала на тым, што яна мае бегчы запланаваныя раней 100 і 200 метраў.
У Польшчы Ціманоўская атрымала польскае грамадзянства і стала выступаць за зборную гэтай краіны.
Беларускія і расійскія спартоўцы не прымуць удзелу ў чэмпіянаце свету, яны адхіленыя ад спаборніцтваў.
Чытайце таксама:
Ціманоўская распавяла пра нагоду для гонару, адказ у сацсетках Азаронку, прафесійнае і асабістае