Бізнэс-ідэя «Грыбное шчасце»

Многія бізнэс-ідэі ляжаць на паверхні, бо галоўны прынцып поспеху ў спажывецкім канкурэнтным грамадстве — знайсці патрэбу і задаволіць яе. І вось калі ведаць, што існуе процьма людзей, якія з'ехалі са сваёй краіны і на новым месцы жывуць без сям’і, без машыны, не ведаюць грыбных месцаў і таму, адпаведна, яшчэ ні разу не ездзілі ў грыбы, — то адразу павінна ўзнікнуць бізнэс-ідэя, паўжартам-паўсур'ёзна піша ў фэйсбуку журналіст Віталь Цыганкоў.

08.08.2023 / 21:10

Нешта такое: 

Прыватная кампанія «Грыбное шчасце» — нядорага, з гарантыяй. 

Адвозім у лес у грыбы — 10 даляраў.

Адвозім у сапраўды грыбныя месцы — 20 даляраў.

Грыбы ўжо падрыхтаваныя, расстаўленыя і вас чакаюць (карта, шыльды-паказальнікі) — 50 даляраў. 

ВІП-тур «Грыбное пагружэнне» альбо «Казкі польскага лесу» — спажыванне мухамораў (пад кантролем спецыяліста), дрэсіраваныя дзікі, зайцы з барабанам — 500 даляраў. Супер-опцыя з русалкамі — 1000 даляраў. 

Я б, напрыклад, адразу стаў кліентам і аддаў бы грошыкі (на другі варыянт).

Чытайце таксама:

«Самарадыкалізаваныя» — як грыбы, паўсюль павырасталі». Новае слова з оруэлаўскага навамоўя

Віталь Цыганкоў: Мая ўнутраная Элачка-людаедачка і мемы ў месенджарах

Цыганкоў: Гісторыя пра сабачку — гэта гісторыя пра адзіноту

Nashaniva.com