За месяц продаж новых аўтамабіляў у Беларусі паменшаў на 20%
Продаж легкавых аўтамабіляў у ліпені ў параўнанні з чэрвенем зменшыўся на 20,7%, ці 1627 штук супраць 2051. Але ў параўнанні з ліпенем 2022-га колькасць рэалізаваных машын павялічылася больш чым удвая, гаворыцца ў свежай справаздачы Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА).
08.08.2023 / 20:51
У цэлым у студзені-ліпені рэалізавалі 9673 новыя легкавыя машыны. Значную частку рынку, як і раней, займае брэнд Geely, нягледзячы на тое, што яго доля зменшылася да 71,0% па выніках продажу ліпеня і да 75,6% па выніках сямі месяцаў гэтага года.
Прытым марка ўсё гэтак жа захоўвае лідарскія пазіцыі (у ліпені было прададзена 1 155 аўтамабіляў Geely). На другім месцы — Lada (218 рэалізаваных аўто), на трэцім радку размясцілася Audi (65 аўто).
Тры новыя аўтабрэнды (Exeed, Voyah і FAW), якія прыйшлі ў першым паўгоддзі, не аказалі істотнага ўплыву на ўсплёск актыўнасці спажыўцоў, адзначаецца ў справаздачы.
«У другім паўгоддзі мы чакаем з'яўлення на рынку новых гульцоў, якія прадставяць патэнцыйна цікавыя для пакупнікоў мадэлі», — расказаў член праўлення БАА Сяргей Самойла.
Раней паведамлялася, што продаж новых легкавых аўто ў студзені-чэрвені знізіўся на 23,5% у параўнанні з першай паловай 2022 года. Таксама ў БАА адзначалі, што на фоне санкцый продаж машын прэміум-сегмента працягваецца. Напрыклад, у Беларусі купляюць прэміумныя аўто брэндаў BMW, Lexus, Land Rover, Toyota, Mercedes і іншых.
У цэлым значна пашырыўся асартымент мадэляў. Калі ў канцы восені 2022 года аўтадылеры прапаноўвалі іх менш за тры дзясяткі, то летам 2023-га мадэляў стала ўжо больш за 40.
Чытайце таксама:
Машына як віно. Чаму ў Беларусі растуць цэны на аўтамабілі родам з нулявых
Ці згнілі Geely? Колькі каштуюць і як выглядаюць патрыманыя беларуска-кітайскія аўто
Беларускія красоверы ад «БелДжы» з'явіліся ў аўтасалонах. Па якой цане?