У Індыі 13-гадовы матацыкліст разбіўся на спаборніцтвах. Яго называлі надзеяй краіны

Шрэяс ехаў на сваім 200-кубовым матацыкле, але ўпаў на адным з паваротаў. Пры падзенні з гоншчыка зляцеў шлем.

08.08.2023 / 12:54

На спаборніцтвах у Чэнаі (Індыя) загінуў 13-гадовы матацыкліст Шрэяс Харыш. Ён быў надзеяй Індыі: у маі ён стаў першым індыйцам, які ўзяў удзел на чэмпіянаце свету па кальцавых гонках, піша Postimees.ee.

Трагедыя адбылася ў суботу на адным з этапаў чэмпіянату Індыі ў Чэнаі. Шрэяс ехаў на сваім 200-кубовым матацыкле, але ўпаў на адным з паваротаў. Пры падзенні з гоншчыка зляцеў шлем. Матацыкліст, які ехаў ззаду, не паспеў адрэагаваць і наехаў на Шрэяса. У выніку 13-гадовы хлопчык атрымаў цяжкую траўму галавы.

Яго неадкладна даставілі ў бальніцу, але там толькі канстатавалі смерць. Пасля гэтага здарэння ўсе запланаваныя на выхадныя мотагонкі былі адмененыя.

Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, Шрэяс, які адзначыў 26 ліпеня сваё 13-годдзе, лічыўся шматабяцальным маладым матацыклістам і атрымаў прызнанне за добрыя навыкі кіравання матацыклам.

Празваны вундэркіндам, індыец увайшоў у гісторыю ў маі гэтага года, стаўшы першым індыйскім матацыклістам, які ўзяў удзел у фінале чэмпіянату свету па кальцавых гонках на матацыклах у Іспаніі. Ён удзельнічаў у чэмпіянаце свету FIM Mini-GP і заняў пятае і чацвёртае месца ў гонках.

Sad to hear

12yrs Teenager #ShreyasHareesh from Bengaluru dies in riding accident at Chennai Indian National Motorcycle Racing Championship pic.twitter.com/8PY7Yd9p3o

— Chèrrybòy (@Cherryboy_1711) August 6, 2023

Nashaniva.com