Пасля васьмі дзён маўчання аднавілі працу сайт і канал «Народнай Волі». Ад назвы засталося толькі «НВ»

Пасля перапынку ў працы і змены ўласніка абнавіўся сайт былога выдання «Народная Воля» і тэлеграм-канал. 

08.08.2023 / 11:15

Сайт nv-online.info змяніў лагатып, назвы «Народная Воля» на ім больш няма — ёсць дзве літары «НВ». 

На сайце пазначана, што ён быў зарэгістраваны ў рэестры ў БелДІЭ Рэспублікі Беларусь 8 жніўня 2023. 

Тэлеграм-канал таксама змяніў назву на «НВ-ОНЛАЙН». 

4 жніўня стала вядома, што Іосіф Сярэдзіч пакідае пасаду галоўнага рэдактара «Народнай Волі». Ён узначальваў выданне амаль 30 гадоў. 

Іосіф Сярэдзіч таксама паведаміў, што правы ўласніка сайта nv-online.info ён перадаў іншай асобе, імя яе не называлася. 

Рэдакцыя «Народнай Волі» была вымушаная спыніць друк газеты ў лістападзе 2020 года пасля таго, як улады забаранілі з ёй супрацоўнічаць усім беларускім друкарням і перакрылі магчымасці друкавацца за мяжой.

Газета выдавалася ў PDF-фармаце, але ў пачатку 2023 года было прыпынена і гэта, а ў чэрвені Мінінфарм ануляваў пасведчанне аб рэгістрацыі. 31 ліпеня перастаў абнаўляцца сайт выдання.

Чытайце таксама:

Іосіф Сярэдзіч: Калі б у 1995-м дэпутаты абаранілі «Народную газету», можа, па-іншаму развіваліся б падзеі 

Nashaniva.com