У ПВК «Вагнер» назвалі колькасць байцоў у Беларусі

Лічбу агучыў набліжаны да Яўгена Прыгожына тэлеграм-канал Grey Zone.

07.08.2023 / 15:21

Вагнераўцы ў Беларусі ў тым ліку трэніруюць беларускіх вайскоўцаў. Фота: Мінабароны, ВаенТБ via AP

«Каля 12 000 байцоў знаходзіцца ў адпачынку, бо была праведзена гранічна цяжкая праца. Многія з іх не былі ў ім больш за год, а некаторыя і зусім без адпачынку прыляцелі вясной 2022 года наўпрост са сваіх камандзіровак у Афрыцы, пасля чаго працягнулі ваяваць ужо ў рамках баявых дзеянняў ва Украіне.

Што тычыцца Афрыкі, то нават з улікам нядаўніх ратацый асабовага складу, туды дадаткова перакінута каля 1 500 байцоў», — паведаміў тэлеграм-канал.

«І, вядома, у новым пункце часовай дыслакацыі на тэрыторыі Беларусі цяпер знаходзіцца каля 7 000 байцоў групы «Вагнер», — расказаў Grey Zone.

Раней прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ацаніў колькасць вагнераўцаў у Беларусі ў чатыры тысячы чалавек, а ўкраінская разведка — у пяць тысяч.

Nashaniva.com