На жніве ў Любанскім раёне загінуў 18-гадовы памочнік камбайнера

Трагедыя здарылася 25 ліпеня на адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, паведамляе СК.

07.08.2023 / 12:21

Скрыншот відэа СК

Следчыя вызначылі, што прычынай няшчаснага выпадку стала парушэнне тэхнікі бяспекі 35-гадовым старшым камбайнерам.

Падчас работ ён не паставіў ахоўную прыладу для фіксавання жняяркі, у выніку чаго незафіксаваны механізм упаў на яго памочніка.

Заведзена крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Чытайце таксама:

У Мсціслаўскім раёне падчас працы на зернесушылцы загінуў падлетак

Nashaniva.com