Загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік
Паводле інфармацыі «Радыё Свабода», учора, 5 жніўня, у Данецкай вобласці Украіны загінуў беларускі добраахвотнік, які ваяваў за свабоду Беларусі і Украіны ў шэрагах Другога інтэрнацыянальнага легіёна.
06.08.2023 / 13:46
Гэтую інфармацыю выданню пацвердзіў адзін з байцоў легіёна. Імя і пазыўны загінулага беларуса пакуль не называюцца.
Гэта ўжо 32-і беларус, які загінуў у вайне за незалежнасць Украіны.