Памёр Анатоль Круглоў

Ён пражыў 91 год.

05.08.2023 / 12:58

«Цяпер усё менш людзей з перакананнямі. Анатоль Агапеевіч Круглоў быў перакананым атэістам і прыстойным чалавекам», — напісаў у фэйсбуку яго знаёмы.

Анатоль Агапеевіч Круглоў нарадзіўся ў 1931 годзе ў вёсцы Курганава на Смаленшчыне.

Скончыў БДУ з кваліфікацыяй «Філолаг. Выкладчык рускай мовы і літаратуры», аспірантуру (спецыяльнасць «Навуковы атэізм», 1969).

Працаваў на гістфаку БДУ, кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян, у 1979—1983 быў загадчыкам кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму. Ён таксама ўзначальваў экспертную раду пры Апараце ўпаўнаважанага ў справах рэлігіі.

Nashaniva.com