Страшнае ДТЗ у Ганцавіцкім раёне: 18-гадовы пасажыр загінуў, трое аднагодкаў шпіталізаваныя
Здарэнне адбылося сёння ў 8:20 на дарозе Н-5 «Хатынічы — Раздзялавічы — Выганашчы», піша «Віртуальны Брэст».
05.08.2023 / 11:17
Фота: ДАІ Брэсцкай вобласці
18-гадовы кіроўца аўтамабіля «Ford», жыхар горада Ганцавічы, не даў рады кіраванню і з'ехаў у правы кювет.
18-гадовы пасажыр, які быў на пярэднім сядзенні, загінуў, кіроўца і яшчэ двое 18-гадовых пасажыраў шпіталізаваныя.
Фота: ДАІ Брэсцкай вобласці
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.
Чытайце таксама: