СБУ — расіянам: Хочаце, каб «бавоўна» спынілася — пакіньце тэрытарыяльныя воды Украіны і нашу зямлю
Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк пракаментаваў нядаўнія атакі воднымі дронамі караблёў Расіі ў Чорным моры.
05.08.2023 / 10:49
Васіль Малюк. Фота: СБУ
«Любая «бавоўна», якая адбываецца з караблямі РФ або Крымскім мостам, з'яўляецца абсалютна лагічным і эфектыўным крокам у адносінах да ворага. Больш за тое — такія спецаперацыі праводзяцца ў тэрытарыяльных водах Украіны і з'яўляюцца цалкам законнымі.
Таму, калі расіяне хочуць, каб «бавоўна» спынілася, яны павінны скарыстацца для гэтага адзінай магчымасцю — пакінуць тэрытарыяльныя воды Украіны і нашу зямлю. І чым хутчэй яны гэта зробяць, тым будзе лепш для іх.
Бо мы стоадсоткава апантаныя перамогай над ворагам у гэтай вайне», — адзначыў кіраўнік СБУ Васіль Малюк.
Чытайце таксама: