Каардынацыйная рада працягнула мандат Кавалеўскага
Каардынацыйная рада прапанавала ўзгадніць кандыдатуру прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета ў замежных справах Валера Кавалеўскага і рэкамендавала падоўжыць яго прадстаўнічыя функцыі на тэрмін да 8 жніўня 2024 года.
05.08.2023 / 07:48
Валер Кавалеўскі. Фота: ОСЦ
За прагаласавалі 67 чалавек, супраць — 2, устрымаліся — 9.
Раней была ўхваленая праца Аліны Коўшык, Валерыя Сахашчыка, Вольгі Гарбуновай, Паўла Латушкі.
Сёння будуць заслуханыя справаздачы Аляксандра Азарава і Святланы Ціханоўскай.