«Выбар вельмі просты: Беларусь ці Лукашэнка». Латушка прапанаваў прадстаўнікам рэжыму дыялог на пэўных умовах
Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка на сённяшніх слуханнях пра дзейнасць Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі прапанаваў дыялог паплечнікам Лукашэнкі пасля «поўнага спынення рэпрэсій і гвалту», паведамляе «Позірк».
04.08.2023 / 22:02
Палітык звярнуўся да людзей, якія знаходзяцца ўнутры сістэмы: «Выбар вельмі просты: Беларусь ці Лукашэнка».
Ён назваў нават імёны шэрага чыноўнікаў, у прыватнасці, кіраўніцтва Адміністрацыі Лукашэнкі, прэм'ера Рамана Галоўчанкі, першага віцэ-прэм'ера Мікалая Снапкова, кіраўніцтва МЗС.
Прадстаўнік Кабінета нагадаў гэтым людзям аб тым, што «Лукашэнку будуць пераследваць усё жыццё ў рамках міжнароднага крымінальнага пераследу».
«Магчыма, вам усё яшчэ здаецца, што Лукашэнка дастаткова моцны і здольны кантраляваць сітуацыю хаця б унутры краіны. Не», — падкрэсліў Латушка.
Паводле ягоных слоў, Лукашэнка «здаў наш суверэнітэт на карысць Расіі», дазволіў ператварыць Беларусь «у расійскі вайсковы палігон, у новую ядзерную мішэнь».
Чытайце таксама:
Латушка перадаў Украіне звесткі пра дзяцей, якіх вывезлі ў Беларусь і перадалі Расіі для ўсынаўлення
Павел Латушка і Франак Вячорка ў Кіеве сустрэліся з камандаваннем Палка Каліноўскага
Лукашэнка не паляціць на саміт ААН — адправіць замест сябе міністра замежных спраў