Памёр акцёр Марк Марголіс
На 84-м годзе жыцця памёр амерыканскі акцёр Марк Марголіс. Гэта здарылася ў бальніцы Нью-Ёрка, куды ён трапіў некалькі дзён таму. Пра смерць акцёра паведаміў ягоны сын Морган.
04.08.2023 / 20:43
Марк Марголіс. Фота: Evan Agostini / Invision / AP
Марк Марголіс сыграў больш чым у 150 фільмах і серыялах, у тым ліку такіх вядомых, як «Твар са шнарам», «Сэкс у вялікім горадзе», «Квантавы скачок», «Рэквіем па мары», «Блудлівая Каліфорнія» і «Крымінальная гісторыя».
Найбольшую вядомасць Марголісу прынесла роля наркагандляра Гектара Саламанкі ў серыялах «Ва ўсе цяжкія» і «Лепш тэлефануйце Солу». За яе акцёр быў намінаваны на прэмію «Эмі» ў катэгорыі «Найлепшы запрошаны акцёр у драматычным серыяле» і прэмію «Сатурн» за найлепшую гасцявую ролю ў тэлесерыяле.
Чытайце таксама:
Амерыканскі акцёр Ангус Клаўд памёр ва ўзросце 25 гадоў