У Полацку немаўля выпадкова зачынілі ў машыне, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў

У Полацку дзяўчынка, якой няма і года, апынулася адна ў замкнёным аўтамабілі. На дапамогу давялося выклікаць ратавальнікаў.

04.08.2023 / 17:02

Скрыншот відэа

Маці дзіцяці выгружала рэчы з аўтамабіля. Электронны ключ трапіў у салон, спрацаваў цэнтральны замок — і дзверцы аўтамабіля зачыніліся. Дзяўчынка засталася ў салоне з закрытымі вокнамі, і мама не магла дастаць дзіця. Між тым аўтамабіль стаяў на сонцы, а тэмпература паветра на дварэ дасягала 26°С.

Выратавалі сітуацыю толькі супрацоўнікі МНС, якіх выклікалі: яны праз багажнік трапілі ў салон і адчынілі адны дзверцы. Дзіця перадалі медыкам. Дзяўчынку агледзелі, шпіталізацыя ёй не спатрэбілася, як паведамляе МНС. 

Чытайце таксама:

У Магілёве аўтамабіль згарэў проста на дарозе

У Мсціслаўскім раёне падчас працы на зернесушылцы загінуў падлетак

На Лідчыне перакуліўся трактар з каровамі

Nashaniva.com