У Грузіі на тэрыторыі горнага курорта сышоў апоўзень. Загінулі 7 чалавек, 35 прапалі

У рэгіёне Рача ратавальнікі знайшлі целы сямі загінулых у выніку сходу апоўзня на тэрыторыі курорта Шові. 

04.08.2023 / 15:10

Апоўзень сышоў увечары 3 жніўня. Гэта здарылася пасля выхаду ракі з берагоў. Масы зямлі накрылі двор гасцініцы «Сансет Шові» і некалькі будынкаў паблізу.

Па апошніх звестках, з зоны бедства эвакуявалі больш за 200 чалавек. Яшчэ 35 не выходзяць на сувязь.

7 жніўня ў Грузіі абвясцілі днём жалобы.

Nashaniva.com