Уладзімір Гундар гаворыць пра пагрозы ў калоніі

Учора, 3 жніўня, Уладзімір Гундар упершыню патэлефанаваў з бабруйскай калоніі сваякам, паведаміла «Позірку» крыніца, якая пажадала застацца неназванай.

04.08.2023 / 09:35

Уладзімір Гундар у судзе. Фота: БелТА

Паводле крыніцы, 63-гадовы Гундар не скардзіцца на ўмовы ўтрымання, яму хапае ежы, цяпер ён шмат знаходзіцца на вуліцы, піша і чытае там.

«Аднак ён распавёў сваякам, што ёсць двое крымінальных зняволеных, якія да яго прыдзіраюцца, пагражаюць збіць. Гэта Ермаловіч Яўген і Раманенка Віталь», — адзначыў знаёмы з сітуацыяй. 

Прычыны пагроз пакуль невядомыя.

☝️ З 2021 года актывіст быў асуджаны тры разы, у тым ліку паводле «справы Аўтуховіча». Канчатковым пакараннем стала зняволенне на 20 гадоў.

Чытайце таксама:

«Жыву ў турэмнай няволі, а душа на волю просіцца». Палітвязень Уладзімір Гундар у калоніі піша біблейскія складнікі

Nashaniva.com