МАЗ пракаментаваў зняццё сваіх аўтобусаў з рэйсаў у Санкт-Пецярбургу

На Мінскім аўтамабільным заводзе адрэагавалі на сітуацыю з прыпыненнем эксплуатацыі аўтобусаў, вырабленых кампаніяй, у Санкт-Пецярбургу, адказ вытворцаў цытуе БелТА.

03.08.2023 / 17:03

«Па факце наяўнасці заўваг кіраўніцтва і спецыялісты Мінскага аўтамабільнага завода актыўна ўзаемадзейнічаюць з ГУП «Пасажыраўтатранс». Выпрацаваныя меры па 100% кантролі тэхнічнага стану аўтобусаў для забеспячэння гатоўнасці выхаду на маршруты. Распрацаваныя і прынятыя тэхнічныя рашэнні і карэктуючыя мерапрыемствы для выключэння патэнцыйнай пагрозы ўзгарання», — заявілі на МАЗе.

Цяпер кіраўніцтва завода працягвае працу з Санкт-Пецярбургскім камітэтам па транспарце адносна вяртання беларускіх аўтобусаў на вуліцы горада.

Раней паведамлялася, што ў Санкт-Пецярбургу з 2 жніўня прыпынілі эксплуатацыю беларускіх аўтобусаў МАЗ з-за таго, што яны рэгулярна загараюцца. Усяго было заяўлена пра прыпыненне эксплуатацыі 137 атобусаў МАЗ 203047, у асноўным гэтая тэхніка паступіла ў расійскі горад па кантрактах 2022 года.

Чытайце таксама:

Шклоў і Жодзіна ў наступным годзе цалкам перавядуць на электробусы — Галоўчанка

Ці згнілі Geely? Колькі каштуюць і як выглядаюць патрыманыя беларуска-кітайскія аўто

Пускаюць аўтобусы і ў Еўропу, і ў Крым. Чаму беларускі перавозчык не баіцца трапіць пад санкцыі?

Nashaniva.com