Мядзведзі дабраліся да Мінска: сям'ю заўважылі пад Ждановічамі
У сеціве з'явілася відэа з вячэрняй прагулкі мядзведзяў па вёсцы Ганалес Ждановіцкага сельсавета.
03.08.2023 / 08:54
Тое, што там мясцовыя жыхары пазнаёміліся з ляснымі насельнікамі, пацвердзіў старшыня садовага таварыства «Адпачынак» Мікалай Смірноў, піша выданне «Прысталічча».
Па словах Смірнова, каля ЖК «Пірс» недалёка ад кафэ «Бронгал» мама з двума медзведзянятамі купаліся ў раўчуку, што працякае побач.
— На жаль, здымкаў зрабіць не ўдалося — спалохаліся. А вось сёння, 2 жніўня, калі я ехаў у Мінск са Ждановічаў, заўважыў, як вялікі мядзведзь перабягаў дарогу ў процілеглы бок ад ручая, бліжэй да запраўкі. Вырашыў прайсціся лесам, але нікога не заспеў там. Апошнім часам насельнікі лесу ўсё часцей сталі прыходзіць да людзей, — адзначыў Мікалай Смірноў.
Ён кажа, што жывёлам падабаецца чыстая, прыбраная тэрыторыя.
Чытайце таксама:
У Беларусі прапануюць выключыць мядзведзя з Чырвонай кнігі
Кітайскаму заапарку прыйшлося даказваць, што яго мядзведзі — сапраўдныя, а не людзі ў касцюмах