У твітары завірусілася відэа электроннага бранзалета для дзяцей. Але гэта фэйк
У твітары завірусілася відэа электроннага бранзалета для дзяцей. Яны падобныя да тых, што чапляюць падчас хатняга арышту.
02.08.2023 / 23:52
Пры яго дапамозе можна нібыта задаць зону, дзе дзіцяці дазволена знаходзіцца. Як толькі дзіця выйдзе па-за межы дазволенай зоны, бацькам на тэлефон прыйдзе паведамленне, а маленькага парушальніка можна пакараць лёгкім ударам току.
Аднак не спяшайцеся абурацца. Гэтае відэа — фэйк.
Як адзначае выданне The Forbes, відэа ўпершыню з'явілася на старонцы TikTok, створанай карыстальнікам legbootlegit. Гэты акаўнт запоўнены і іншымі падробленымі прадметамі. Напрыклад, адно леташняе відэа ўключае падроблены брэнд хот-дога ад Snoop Dogg пад назвай Glizzles My Nizzles.
Падроблена і гэтае відэа з электронным бранзалетам для дзяцей, якое стала вірусным.
«Навошта яно было створана? Гэтая частка яшчэ не мае адказу. Але некаторыя людзі проста любяць здымаць фальшывыя відэа, як мы час ад часу бачым у інтэрнэце», — піша The Forbes.
Чытайце таксама:
Рыбалка па-беларуску be like. Нічога незвычайнага, проста бусел вырашыў з'есці чужы ўлоў ВІДЭА
На Сахаліне мядзведзь прабраўся ў пякарню і з'еў 125 піражкоў на вачах супрацоўніц
На рэйсе British Airways пасажыраў накармілі ежай з KFC, і гэта скандал