У Коста-Рыцы футбаліста з'еў кракадзіл

29-гадовы футбаліст Хесус Альберта Лопес Орціс, які выступаў за мясцовы аматарскі клуб «Дэпартыва Рыа Каньяс», загінуў, патрапіўшы ў зубы кракадзілу. Каб дастаць ягонае цела, паліцыі прыйшлося застрэліць жывёліну, паведамляе РБК.

02.08.2023 / 21:11

Здымак ілюстрацыйны. Фота: drawingpook437224 / vecteezy.com

Трагедыя адбылася ў рацэ Каньяс у правінцыі Гуанакастэ, калі Орціс вырашыў акунуцца ў ваду ў гарачы дзень. У Орціса засталіся двое дзяцей — васьмі і трох гадоў.

Адзначаецца, што сям'я звярнулася да грамадскасці з просьбай дапамагчы аплаціць выдаткі на пахаванне гульца, а галоўны трэнер ягонай каманды Луіс Карлас Монтэс таксама арганізаваў збор сродкаў.

Пахаванне адбылося 1 жніўня. Як паведамляецца на фэйсбук-старонцы «Дэпартыва Рыа Каньяс», яго наведалі больш за тысячу чалавек.

Чытайце таксама:

Мэр мексіканскага горада абраў сабе вельмі незвычайную жонку. Вяселле прайшло без інцыдэнтаў

«Марскі кракадзіл», знойдзены на ўзбярэжжы Брытаніі, — самы старажытны прадстаўнік віду. Ён існаваў 185 млн гадоў таму

Дэльфіны таксама сюсюкаюць пры размове са сваімі малымі

Nashaniva.com