«Адна бабка сказала». Мінабароны здзекліва аспрэчыла парушэнне польскай мяжы беларускімі верталётамі
Паводле Мінабароны Беларусі, «абвінавачванні ў парушэнні мяжы Польшчы верталётамі Мі-24 і Мі-8 беларускіх ВПС і войскаў СПА з'яўляюцца надуманымі і былі зробленыя польскім ваенна-палітычным кіраўніцтвам для чарговага апраўдання нарошчвання сіл і сродкаў ля беларускай мяжы». У сваёй заяве ведамства прытрымліваецца развязнага стылю, раней характэрнага больш для МЗС.
01.08.2023 / 21:45
Паводле прэс-службы Міністэрства абароны:
«Яшчэ з раніцы аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы супакойвала насельніцтва заявамі аб тым, што польскія радары не фіксавалі парушэння дзяржмяжы, а ўвечары (мабыць, параіўшыся са сваімі заакіянскімі гаспадарамі) ужо паведамілі, што «перасячэнне мяжы адбывалася на вельмі нізкай вышыні, што перашкаджала выяўленню радыёлакацыйнымі сістэмамі.
Паведамленне, не пацверджанае данымі аб'ектыўнага кантролю з боку Польшчы, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь разглядае ў стылі «адна бабка сказала» і адзначае, што парушэння паветранай прасторы верталётамі Мі-24 і Мі-8 не было».
Чытайце таксама:
Лукашэнка прыгразіў падрывам БелАЭС і заявіў пра кантрактную армію на аснове вагнераўцаў
Польшча адправіла на мяжу з Беларуссю сваіх снайпераў
Сёння прыкмет правакацый вагнераўцаў супраць Літвы няма, але ёсць спакуса іх зладзіць — Наўседа