УСУ нанеслі ўдар па арсенале расійскага Чарнаморскага флоту каля Севастопаля
Мясцовыя жыхары паведамляюць, што выбух адбыўся каля пасёлка Сахарная Галоўка. Там размешчаная ЦЭЦ і чатыры склады расійскай арміі, піша выданне «Крым. Рэаліі».
01.08.2023 / 20:11
Фота: сацсеткі
«У раёне Кара-Кобы, паводле папярэдніх звестак, збіты БПЛА», —паведаміў прызначаны Расіяй «губернатар» анексаванага Севастопаля Міхаіл Разважаеў. Ён сцвярджае, што на гэтым месцы загарэліся, маўляў, толькі трава і хмызнякі.
Рэсурс Status-6 геалакалізаваў месца выбуху як вайсковую часць 63876-Р — арсенал 758-га лагістычнага цэнтра Чарнаморскага флоту Расіі.
Фота: Maxar
Гэта ўжо шосты ўдар БПЛА па Крыме толькі з сярэдзіны ліпеня.
Чытайце таксама:
CNN паказаў марскія дроны Украіны. Такімі нібыта падарвалі Крымскі мост
Расійскія ўлады заявілі пра атаку 16-ці беспілотнікаў на Крым
УСУ ўдарылі па Чангарскім мосце на мяжы з Крымам
Украінская разведка дала справаздачу аб падрыве чарговага склада боепрыпасаў у Крыме