На сайце Мінюста выдалілі са спіса партыю БСДГ
Вярхоўны суд Беларусі 31 ліпеня разгледзеў пазоў Мінюста аб ліквідацыі партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада. Афіцыйна прадстаўнікі суда не каментуюць яго рашэння.
01.08.2023 / 15:16
Кіраўнік БСДГ Сяргей Чэрачань. Фота: «Наша Ніва»
Лідар партыі Сяргей Чэрачань паведаміў ТАСС, што яе прадстаўнікі не ўдзельнічалі ў судовым працэсе. «Рашэнне адназначнае і не патрабуе нашай прысутнасці. Калі атрымаем дакументы на рукі, паведамім», — сказаў ён.
27 ліпеня Вярхоўны суд ліквідаваў партыю «Зялёныя», будуць ліквідаваныя Беларуская патрыятычная партыя, Рэспубліканская партыя, КХП-БНФ і АГП.
9 жніўня будзе разгледжаны пазоў аб ліквідацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды, а 14 жніўня аб ліквідацыі Партыі БНФ.
Перарэгістрацыю прайшлі тры партыі: Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, Ліберальна-дэмакратычная партыя і Камуністычная партыя Беларусі. Таксама была зарэгістраваная новая партыя — «Белая Русь».