Родныя палітзняволенага Уладзіміра Гундара не дачакаліся ягонага званка з-за кратаў

Уладзімір напісаў у лісце, што падаў заяву на званкі, прыклаў усе патрэбныя дакументы і што яго чарга на званок будзе 28 ліпеня. Але родныя так і не дачакаліся званка ў гэты дзень. Чаму — пакуль невядома, паведамляюць праваабаронцы.

01.08.2023 / 10:06

З ліста палітвязня таксама стала вядома, што ён пакуль знаходзіцца ў камеры без заўваг. Цэлымі днямі моліцца, чытае Біблію і мастацкую літаратуру, працягвае пісаць складанкі на біблейскія тэмы і маральна падтрымлівае сям'ю.

Нагадаем, палітзняволены Уладзімір Гундар асуджаны агулам да 20 гадоў калоніі па некалькіх крымінальных справах. Мужчане мае інваліднасць праз адсутнасць адной нагі.

Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, 16 атрад, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар 

Nashaniva.com