Польшча адправіла на мяжу з Беларуссю сваіх снайпераў

Польшча прымае дадатковыя меры бяспекі на сваёй мяжы з Беларуссю пасля навін аб накіраванні ў гэты раён наймітаў з ПВК «Вагнер». Генеральнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы напісала ў твітары, што мяжу ўздоўж патрулююць снайперы.

31.07.2023 / 16:30

«Снайперы — майстры разведкі, навігацыі, працы са зброяй. Для іх характэрныя ўпэўненасць у сабе, цярплівасць і назіральнасць», — гаворыцца ў пасце.

#zgranicy: wieczorny spacer na świeżym powietrzu - dla zdrowotności ;). Trening ️. Strzelcy wyborowi = mistrzowie rozpoznania, nawigacji, pracy z bronią. Cechuje ich pewność siebie, cierpliwość i spostrzegawczość.@12Dywizja x @MON_GOV_PL pic.twitter.com/bLUeqHI2lB

— Dowództwo Generalne (@DGeneralneRSZ) July 28, 2023

У Варшаве запэўнілі, што снайперы рэгулярна трэніруюцца як днём, так і ноччу, каб забяспечыць максімальную эфектыўнасць дзеянняў ва ўмовах магчымай пагрозы.

Раней упаўнаважаны ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы Польшчы Станіслаў Жарын заявіў, што сітуацыя на мяжы Польшчы з Беларуссю застаецца напружанай, а «напады на польскіх памежнікаў — ахоўнікаў і салдат — з боку груп агрэсіўных замежнікаў адбываюцца штодня».

Перад тым, 29 ліпеня, прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас прэс-канферэнцыі сказаў, што ў Польшчы ёсць інфармацыя пра тое, што больш за 100 наймітаў групы «Вагнер» рушылі ў бок Сувалкскага калідора каля Гродна. Таму, як заявіў Маравецкі, сітуацыя становіцца ўсё больш небяспечнай.

Чытайце таксама:

Сёння прыкмет правакацый вагнераўцаў супраць Літвы няма, але ёсць спакуса іх зладзіць — Наўседа

Міністр абароны Літвы: Мы не збіраемся дрыжэць перад вагнераўцамі ў Беларусі

Вагнераўцы пачалі трэніраваць у Беларусі падраздзяленні механізаваных брыгад — Мінабароны

Nashaniva.com