Фабрыка «Спартак» пачала выпускаць шакаладныя пельмені

Гомельская кандытарская фабрыка «Спартак» цяпер выпускае шакаладныя пельмені. Незвычайная слодыч засвяцілася ў роліку, які прадпрыемства апублікавала ў інстаграме. «Толькі зірніце, колькі ўсяго цікавага можна зрабіць з шакаладу!» — напісана ў подпісе да відэа.

30.07.2023 / 16:44

Сярод іншага, на кадрах можна ўбачыць самыя сапраўдныя пельмені. Аднак выраб, якое вонкава выглядае як паўфабрыкат з цеста і фаршу, на самай справе выкананы з белага і чорнага шакаладу.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Кондитерская фабрика "Спартак" (@kf_spartak)

Акрамя пельменяў, на прадпрыемстве робяць з шакаладу ядомыя кветкі, статуэткі, кошыкі і шмат іншага. На фабрыцы адзначылі, што набыць гэтыя вырабы можна ў фірмовых крамах.

Чытайце таксама:

Гомельскі «Спартак» будзе выпускаць шакалад са смакам колы

Nashaniva.com